Юлія Гарачка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 19 чэрвеня 1988
Дата затрымання: 14 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 сакавіка 2022
Суддзя: Шаціла Сяргей
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Марлене Шонбергер, дэпутатка нямецкага Бундэстага
Юлія Гарачка — валанцёрка, актывістка грамадскай арганізацыі "Наш дом" з Мінску. Яна затрымана па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1. арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА-1.
4 лютага 2022 пракуратура накіравала справу Юліі ў суд.
У судзе Савецкага раёна Мінска 10 сакавіка 2022 пачаўся разгляд крымінальнай справы Юліі Гарачкі. Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла. 16 сакавіка быў вынесены прысуд: суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прысудам суда быў залічаны ў тэрмін адбывання пакарання час затрымання, а таксама час утрымання абвінавачанай пад вартай, таму пакаранне па прысудзе палічылі адбытым, а сама Юлія была вызваленая з-пад варты ў зале суда.
Юлю Гарачка асудзілі да года калоніі, але вызвалілі з-пад варты па прычыне адбыцця пакарання
Суд над актывісткай Юляй Гарачка: ажыццяўляла кампенсацыю і аплату штрафаў і іншых выдаткаў ахвярам рэпрэсій
Грамадскай дзейнасцю пачала займацца ў 12 гадоў. Гісторыя палітзняволенай Юліі Гарачка