Юлія Чамлай
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 8 лютага 1988
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 30 сакавіка 2023
Суддзя: Дабрадзей Анатоль
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Юлія Алегаўна Чамлай была затрыманая ў Крупках па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Працуе ў дзіцячай бібліятэцы.
Вядома, што Юлія праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы).
20 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Юлію ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
11 ліпеня 2022 г. у Мінскім абласным судзе распачаўся разгляд справы. 18 ліпеня суддзя Анатоль Дабрадзей вынес прысуд: прызнаць вінаватай і пакараць пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
У кастрычніку 2022 г. Юлію этапавалі з жодзінскай Турмы № 8 у гомельскую жаночую ПК № 4.
Палітзняволеная цалкам адбыла пакаранне і 30 сакавіка 2023 г. выйшла на свабоду.
Два гады калоніі прысудзілі Юліі Чамлай за каментары на адрас супрацоўніка КДБ па "справе Зельцэра"
"Няправільна спачуваў": родныя і праваабаронцы пра затрыманых за каментары ў Сетцы