Яўген Шышкоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 1 лютага 1990

Дата затрымання: 12 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Зарычнюк Вольга

Пазнакі: Памілаванне / аміністыя

Яўгена Барысавіча Шышкова затрымалі ў ліпені гэтага года. Яго абвінавацілі ў "публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Вольга Зарычнюк у судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 24 жніўня 2023 года прызначыла магілёўцу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

На волі магілёўца чакае жонка і маленькая дачка.

Утрымліваўся ў турме № 4, адбываў пакаранне ў ПК № 1

1 снежня 2023 г. МУС дадала Яўгена ў "спіс экстрэмістаў".

Выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 г.

"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў

Праваабаронца Павел Сапелка каментуе сітуацыю.

Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё

Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.

За рэакцыю ў Аднакласніках на ілюстрацыю магільнай пліты Лукашэнкі — два гады калоніі

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 24 жніўня 2023 года да двух гадоў калоніі за "абразу Лукашэнкі" асудзілі 33-гадовага мясцовага жыхара, працоўнага прадпрыемства "Протас" Яўгена Шышкова.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»