Яўген Шулюк

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 5 лютага 1987

Дата затрымання: 9 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 красавіка 2022

Дата вызвалення: 2 кастрычніка 2024

Суддзя: Боландзь Сяргей

Пракурор: Клышэвіч Андрэй

Яўгена Часлававіча Шулюка затрымалі 9 лістапада 2021 года. Яго абвінавачвалі паводле ч.1 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Ад 8 лютага 2022 года Яўген быў змешчаны пад хатні арышт. 

Судовае пасяджэнне ўзначаліў суддзя Сяргей Боландзь. Бок дзяржабвінавачвання падтрымліваў Андрэй Клышэвіч.

16 сакавіка 2022 года суд Смаргонскага раёна прызнаў Яўгена Шулюка вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч.1 арт. 367 і прызначыў яму 2,5 гады "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу).

14 красавіка 2022 г. пераведзены ў ПУАТ-46.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па падліках мусіў выйсці на волю ў пачатку кастрычніка 2024 г. 

Жыхару Смаргоні прысудзілі 2,5 гады “хіміі” за малюнак і надпісы пра Лукашэнку ў Аднакласніках

15-16 сакавіка 2022 года суд Смаргонскага раёна разглядаў справу мясцовага жыхара Яўгена Шулюка, якога абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства па ч.1 арт. 367 “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»