Яўген Рагуцкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 ліпеня 2000
Дата затрымання: 15 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 студзеня 2024
Суддзя: Крупадзёраў Мікалай
Справы: Пратэсты Гомель
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Яўген Аляксеевіч Рагуцкі да суда амаль год знаходзіўся пад хатнім арыштам. Таксама вядома, што яго затрымлівалі ў сакавіку 2022 года і трымалі ў ІЧУ за пост у тэлеграме.
24 кастрычніка яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Яўген з дзяцінства мае захворванне — рэўматоідны артрыт.
Па падліках вызвалены ў пачатку 2024 г.
Хворага на рэўматоідны артрыт гамельчука асудзілі да двух гадоў калоніі