Яўген Папакуль
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 траўня 1994
Дата затрымання: 10 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 красавіка 2023
Дата вызвалення: 9 верасня 2023
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Юрысты і адвакаты
28-гадовага юрыста Яўгена Валер'евіча Папакуля асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вырак агучыў 24 студзеня 2023 года Дзмітрый Карсюк у судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у трох Маршах у жніўні-кастрычніку 2020 года. У судзе яму паставілі ў віну тое, што ён неаднаразова выходзіў на праезную частку і не прыслухаўся да патрабаванняў міліцыянтаў спыніць удзел у мірных сходах.
Папакуль быў затрыманы ў жніўні 2022 года і змешчаны ў СІЗА-1.
28 красавіка 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
Цалкам адбыў тэрмін у ПК-22 і выйшаў на волю 9 верасня 2023 г.
Юрыста Яўгена Папакуля асудзілі да года калоніі за ўдзел у трох Маршах