Яўген Пак

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 лютага 1990

Дата затрымання: 15 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 сакавіка 2022

Дата вызвалення: 5 верасня 2023

Суддзя: Аліферук Марыя

Яўген Валер'евіч Пак — жыхар Брэста, быў затрыманы 15 лістапада 2021 года. Мужчыну прад'явілі абвінавачванне па крымінальнай справе аб абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу) за размяшчаныя ў лістападзе 2020-га ў сацсетцы TikTok тры відэаролікі.

Утрымліваўся ў СІЗА.

27 снежня 2021 г. у Масцоўскім судзе Брэста адбыўся разгляд справы, у выніку якога хлопцу прызначылі 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Таксама суддзя Марыя Аліферук пастанавіла канфіскаваць у даход дзяржавы тэлефон як сродак здзяйснення злачынства. 

5 сакавіка 2022 г. Яўген пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 36.

Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітвязня затрымлівалі на "хіміі".

Па падліках праваабаронцаў, у верасні 2023 г. Яўген мусіў выйсці на волю. 

22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"

Раніцай у нядзелю, 30 кастрычніка, адразу ў некалькі папраўчых установаў прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПу. Асуджаных выклікалі на допыты, праводзілі ператрусы, правяралі тэлефоны, а потым некаторых затрымлівалі. Па інфармацыі праваабаронцаў, мінімум дзевяць чалавек ужо асудзілі па адміністрацыйных пратаколах да арышту, яшчэ дзве жанчыны чакаюць суд. Сілавікі пагражалі палітвязням не толькі адміністрацыйнымі справамі, але і крымінальнымі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»