Яўген Нарэйка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 2 чэрвеня 1983

Дата затрымання: 20 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Бачышча Алена

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Яўген Генадзьевіч Нарэйка быў затрыманы 20 студзеня 2022 года. Мужчыну прад'явілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 366 КК (Гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы), арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і па арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).

У чэрвені 2022 г. у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме суддзя Алена Бачышча асудзіла Яўгена на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

28 чэрвеня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Палітвязень утрымліваўся ў Турме № 4, пасля адбываў пакаранне ў ПК № 17. Вядома, што ў лістападзе на Яўгена распачалі новую крымінальную справу, яго перавялі ў жодзінскую СТ № 8.

У траўні 2023 г. Яўгена зноў перавялі ў ПК № 17.

16 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»