Яўген Мельнічук
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Брэган Яўген
Справы: Пратэсты Брэст
Мельнічук Яўген Мікалаевіч быў асуджаны ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста паводле ч. 2 арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі). З 11 па 20 верасня 2024 году справу разглядаў суддзя Брэган Яўген.
На "пакаяльным" відэа ад 4 красавіка 2024 году ён "прызнаўся" ў тым, што падчас акцыі "махаў рукой" натоўпу, кажучы "атачайце АМАП", і кідаў камяні.
Разам з ім былі асуджаныя Філімонаў Сяргей Сяргеевіч, Варановіч Ігар Анатольевіч, Штык Аляксандр Анатольевіч, Піскуновіч Уладзіслаў Вітальевіч, Гіра Віталь Віктаравіч, Постнікаў Дзмітрый Валер'евіч.
22 лістапада 2024 года Брэсцкі абласны суд разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Беразюк Сяргей.
За ўдзел у пратэстах затрыманы жыхар Брэста Яўген Мельнічук