Дзмітрый Постнікаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Брэган Яўген

Справы: Пратэсты Брэст

Постнікаў Дзмітрый Валер'евіч быў асуджаны ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста паводле ч. 2 арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі). З 11 па 20 верасня 2024 году справу разглядаў суддзя Брэган Яўген.

На «пакаяльным відэа» мужчына расказваў, што пратэстуючыя «выкарыстоўвалі брук, ламалі лаўкі, будавалі барыкады». Сілавікі суправадзілі гэта кадрамі акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.

Разам з ім былі асуджаныя Філімонаў Сяргей Сяргеевіч, Варановіч Ігар Анатольевіч, Штык Аляксандр Анатольевіч, Піскуновіч Уладзіслаў Вітальевіч, Гіра Віталь Віктаравіч, Мельнічук Яўген Мікалаевіч.

22 лістапада 2024 года Брэсцкі абласны суд разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Беразюк Сяргей.

Сілавікі затрымалі жыхара Брэста

Паводле звестак "Вясна Брэст", гаворка пра Дзмітрыя Постнікава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»