Яўген Маркавец

актывіст з Гомеля

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 красавіка 1980

Дата затрымання: 28 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 18 ліпеня 2022

Суддзя: Каўбеня Віталь

Пракурор: Шынкароў Аляксандр

Групы: Актывісты

Яўген Алегавіч Маркавец — актывіст з Гомеля.

Быў затрыманы 28 траўня 2021 года. У яго кватэры сілавікі правялі ператрус. Пасля 72 гадзін яго перавялі ў гомельскі СІЗА і прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннх, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Працэс над Яўгенам распачаўся 30 верасня 2021 года. 22 лістапада суд Савецкага раёна Гомеля асудзіў мужчыну на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму паводле ч.1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады).

Яўген цалкам адбыў пакаранне і 18 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю з наваполацкай калоніі № 1.

Палітзняволенага актывіста з Гомеля асудзілі на 1,5 года калоніі за шэсць каментароў у тэлеграм-чатах

Суд за шэсць каментароў гамельчука ў тэлеграм-чатах доўжыўся амаль два месяцы. Пад вартай Яўген утрымліваецца ўжо паўгода. Справу разглядаў суддзя Віталь Каўбеня, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Аляксандр Шынкароў.

"Быў вельмі ўзрушаны збіццём пратэстоўцаў, таму на эмоцыях пісаў гэтыя каментары". У Гомелі пачаўся суд над палітвязнем

У судзе Савецкага раёна Гомеля 30 верасня пачаўся суд над палітзняволеным гамельчуком Яўгенам Маркаўцом. Яго затрымалі 28 траўня і змясцілі ў гомельскае СІЗА. Ужо чатыры месяцы яго ўтрымліваюць за кратамі за шэсць каментароў у тэлеграм-каналах.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»