Яўген Курганаў
спецыяліст па продажах
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 чэрвеня 1988
Дата затрымання: 30 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 18 чэрвеня 2022
Суддзя: Каляда Алег
Пракурор: Качанава Крысціна
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Карэн Мельхіёр, дэпутатка Еўрапарламента
Яўген Аляксандравіч Курганаў — жыхар Мінска. Быў затрыманы ў межах справы па масавых беспарадках, дома правялі вобшук.
Было прад'яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках у жніўні (ч. 2 арт. 293 КК РБ). Затым справу перакваліфікавалі на арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Да суду ўтрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага.
23 сакавіка 2021 г. суд Заводскага раёна горада Мінска вынес прысуд палітвязню: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яўген мае інваліднасць трэцяй групы.
18 чэрвеня 2022 г. Яўген скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15.
"Праяўляў цікаўнасць"
У Мінску два гады "калоніі" прысудзілі мужчыну з трэцяй групай інваліднасці.