Яўген Курцэвіч

Дата нараджэння: 11 жніўня 1987

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Осіпчык Анастасія

Яўген Іванавіч Курцэвіч мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік і гадуе дваіх непоўнагадовых дзяцей. 

У судзе Заводскага раёну Мінска 10 кастрычніка 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Асіпчык прызначыла Яўгену два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тэпу ("хатняй хіміі"). Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

3 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мінчука асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Заводскага раёну Мінска дзясятага кастрычніка 2023 года асудзілі Яўгена Курцэвіча паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»