Яўген Калпачык
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1991
Дата затрымання: 6 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 5 снежня 2022
Суддзя: Каліна Святаслаў
Справы: Справа карагодаў
Яўген Вітальевіч Калпачык — фігурант берасцейскай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага 2021 г. вынес першыя прысуды па гэтай крымінальнай справе. Яўген Калпачык атрымаў паўтара года з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
6 чэрвеня 2021 г. пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 21.
Яўген цалкам адбыў пакаранне і 3 снежня 2022 г. выйшаў на волю.
Да двух гадоў "хіміі". У Брэсце вынеслі першыя прысуды па "справе карагодаў"
Прастой тралейбусаў склаў больш за 29 гадзін: другі працэс па "справе карагодаў" у Брэсце
У Брэсце судзяць адразу 10 чалавек па "справе карагодаў". Не ўсе прызнаюць сваю віну