Яўген Календа
Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1990
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: неизвестно
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 верасня 2021
Месца зняволення: ПК № 1
Заява аб прызнанні палітвязнем

Яўген Аляксандравіч Календа быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Яўген праходзіць па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
20 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Яўгена ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Яўген утрымліваўся ў жодзінскай СТ-8, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1, а ў жніўні 2022-га — у віцебскі СІЗА-2.
Меркавана, у верасні 2022 адбыўся суд. Неўзабаве палітвязня этапавалі ў наваполацкую ПК № 1.