Яўген Кагоцька
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 сакавіка 1993
Дата затрымання: 23 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 лістапада 2021
Дата вызвалення: 19 лістапада 2022
Суддзя: Дудаль Антон
Пракурор: Новікава Вольга
Яўген Юр'евіч Кагоцька 12 красавіка 2021 года ў прысутнасці свайго знаёмага дэманстратыўна парваў і спаліў дзяржаўны сцяг РБ. Працэс быў зафіксаваны на відэа, якое выклалі ў вольны доступ у інтэрнэт. У жніўні 2021 года за здзек з дзяржаўных сімвалаў суд пакараў хлопцаў шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").
Пасля таго як пракуратура абскардзіла прысуд, пакаранне Яўгену было змененае на 1 год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія).
19 лістапада 2022 г. Яўген цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю віцебскай ПУАТ-9.
Па шэсць месяцаў "хатняй хіміі" — за парваны пад "Воины света" сцяг