Яўген Гурынаў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 13 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Трусевіч Максім
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Яўген Аляксандравіч Гурынаў быў затрыманы 13 верасня 2022 года і пазней змешчаны пад варту ў межах крымінальнай справы за ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Яўген працаваў каардынатарам праектаў Фонду развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў "Аніў". За ўдзел у праекце яго і іншых удзельнікаў узнагародзілі медалём "Маршал Баграмян", адной з найбольш ганаровых узнагарод Арменіі.
29 снежня 2022 года ў судзе Першамайскага раёна Мінска Яўгена прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх") і асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Палітвязня вызвалілі ў зале суда.