Яўген Галіч
Дата нараджэння: 8 жніўня 1983
Дата затрымання: 3 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Месца зняволення: СІЗА-3

Яўген Аляксандравіч Галіч - прадпрымальнік з Гомеля, ён быў затрыманы 3 сакавіка 2022 года.
Адразу яго арыштавалі на 5 сутак, але потым па новаму пратаколу дадалі яшчэ 15, а пазней яшчэ 13 сутак арышту. Падчас адбыцця «сутак» гамельчука амаль кожны дзень дапытвалі ў КДБ.
Стала вядома, што Яўген на волю так і не выйшаў. Яму інкрымінуюць арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу. Яго перавялі ў СІЗА.