Яўген Эміліт

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 жніўня 1997

Дата затрымання: 24 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 26 красавіка 2023

Суддзя: Сівец Іна

Справы: Пратэсты Мінск

Яўген Аляксандравіч Эміліт быў затрыманы 24 студзеня 2023 года, праз 10 сутак яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага па абвінавачванні ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Яўген цікавіцца спортам, скончыў БНТУ, працаваў інжынерам.

У судзе Кастрычніцкага суда Мінска 26 красавіка 2023 г. адбыўся разгляд справы. Суддзя Іна Сівец прызнала Яўгена вінаватым і прызначыла яму тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Яго вызвалілі ў зале суда.

Палітвязня асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" па "народным" артыкуле

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 26 красавіка асудзілі палітзняволенага Яўгена Эміліта паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»