Яўген Дамарацкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 красавіка 1997
Дата затрымання: 18 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 9 лютага 2023
Справы: Пратэсты Жлобін
Яўген Уладзіміравіч Дамарацкі — жыхар Жлобіна, асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да міліцыі).
Яўгена абвінавацілі ў тым, што ён разам з іншымі асобамі, вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня 2020 г. прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзіў на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаяў ў счэпцы. Таксама заклікаў астатніх не падпарадкоўвацца патрабаванням міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак, выкрыкваў лозунгі. Аказваў актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідаў ў іх бок камяні і бутэлькі, наносіў ўдары па экіпіроўцы.
18 сакавіка 2021 г. у судзе Жлобіна Яўгену вынеслі прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне ў ПК № 15 і выйшаў на волю 9 лютага 2023 г.