Яраслаў Казакевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 красавіка 1996
Дата затрымання: 9 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 верасня 2024
Суддзя: Бондал Галіна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Яраслаў Васільевіч Казакевіч — жыхар Оршы, які, згодна з матэрыяламі справы, 8 снежня 2022 года на чыгуначным вакзале станцыі "Орша-Цэнтральная" зняў відэа эшалона з расейскай вайсковай тэхнікай. Затым адразу з электрычкі адправіў яго ў Telegram-канал, інфармацыйная прадукцыя якога была прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.
На наступны дзень, 9 снежня 2022 года, Яраслаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і судом Аршанскага раёна арыштаваны на 15 сутак за выраб і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. На волю ён больш не выйшаў: Яраславу выставілі абвінавачванне ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.
Справу палітзняволенага разглядалі ў Віцебскім абласным судзе. Суддзя Галіна Бондал 4 красавіка 2023 г. пастанавіла прызначыць Яраславу Казакевічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
6 чэрвеня 2023 г. у Вярхоўным судзе была разгледжана апеляцыйныя скарга палітзняволенага.
23 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА-2.
Выйшаў на волю восенню 2024 г.
«Калі заўважыў вайсковую тэхніку, зняў яе на мабільны тэлефон, і ў цягніку адправіў відэа "экстрэмістам"»