Яніна Малаш
Дата нараджэння: 22 чэрвеня 1982
Дата затрымання: 19 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА КДБ

Яніна Малаш - актывістка Свабоднага прафсаюза металістаў, была затрыманая 19 красавіка 2022 года, пасля допыту на волю не выйшла. Яніну змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванне. Па папярэдніх звестках, ёй інкрымінуюць арт. 342 крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).