Ягор Жукаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 чэрвеня 2003
Дата затрымання: 3 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Дата вызвалення: 3 кастрычніка 2023
Суддзя: Брэган Яўген
Пракурор: Мельнікаў
Справы: Пратэсты Брэст
Ягор Уладзіміравіч Жукаў быў асуджаны судом Маскоўскага раёна Брэста 23 жніўня 2023. Ягора абвінавацілі паводле арт. 370 КК (Здзек над дзяржсімваламі). Суддзёй на працэсе выступаў Яўген Брэган, дзяржабвінаваўца — Мельнікаў.
Ягор абвінавачваўся ў тым, што ў ноч з 2 на 3 ліпеня сарваў сцяг з крамы «Еўраопт». Як тлумачыў хлопец, ён быў нецвярозы, ішоў з сябрамі. Убачыў сцяг, падскочыў, зачапіўся за дрэўка. Дрэўка сцяга нечакана зламалася, яго рэшткі засталіся вісець на сцяне. Ён з сябрамі сышоў з месца здарэння. 3 ліпеня Ягора затрымалі супрацоўнікі міліцыі і да суда змясцілі пад варту. На судзе пракурор агучыў суму «шкоды» ад дзеянняў Жукава: 21 рубель.
У выніку Ягору прысудзілі 3 месяцы арышту.
Вызвалены па сканчэнні тэрміну ў кастрычніку 2023 г.
Брест: очередной суд за сорванный госфлаг