Ягор Марціновіч

галоўны рэдактар "Нашай Нівы"

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 3 верасня 1988

Дата затрымання: 8 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 216 Крымінальнага кодэкса — Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 18 жніўня 2023

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Пракурор: Дзяцел Мікалай

Групы: Журналісты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Андрэас Аўдрэч, дэпутат нямецкага Бундэстагу ад Партыі зялёных

Фота "Радыё Свабода"

Ягор Аляксандравіч Марціновіч — галоўны рэдактар сайта "Нашай Нівы". Працуе ў выданні з 2009 года.

Ён быў затрыманы 8 ліпеня 2021 года першапачаткова на 72 гадзіны паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Аднак па сканчэнні трох сутак ён вызвалены не быў. 18 ліпеня 2021 года абраная мера ўтрымання ў выглядзе варты.

Падчас допыту ў Следчым камітэце яму выклікалі хуткую дапамогу. Згодна з інфармацыяй "Нашай Нівы", пры затрыманні Марціновіч быў збіты. 

28 ліпеня 2021 года Ягору Марціновічу прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 216 КК ("нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання, зробленае групай асобаў"). Прэтэнзія палягае ў тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была паводле тарыфаў для фізасобаў, а трэба было плаціць паводле тарыфаў для юрасобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству "Мінэнерга" была нанесеная шкода ў памеры больш за 10 тысяч тысяч рублёў, якую абвінавачаныя кампенсавалі ў поўным аб'ёме. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася. 

У канцы студзеня 2022 пракуратура перадала справу Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко ў суд. 28 лютага 2022 года ў судзе Заводскага раёна Мінска пачаўся працэс над палітзняволенымі.

15 сакавіка 2022 года вынесеныя прысуды Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко. Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызнала іх вінаватымі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу і прысудзіла кожнаму па 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі прасіў прызначыць пракурор Мікалай Дзяцел.

20 траўня 2022 г. Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю на прысуд і пакінуў яго ў сіле.

У сярэдзіне чэрвеня 2022 г. Ягор перавялі з Турмы № 4 у бабруйскую ПК № 2.

18 жніўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Палітзняволеных "нашаніўцаў" Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча асудзілі на 2,5 гады калоніі кожнага

У апошнім слове нашанішўцы казалі пра сваіх сваякоў, для якіх зняволенне стала вялікім ударам, а таксама перадавалі словы падтрымкі тым, хто быў з імі разам.

Як сёння праходзяць суды над трыма палітзняволенымі журналістамі?

На дадзены момант за кратамі знаходзяцца 32 прадстаўнікі беларускіх медыя, з пачатку года вядома мінімум пра 11 фактаў пераследу прадстаўнікоў медыя: вобшукаў, штрафаў, затрыманняў. 2 сакавіка ў Беларусі працягваюць разглядацца крымінальныя справы ў дачыненні да беларускіх журналістаў: на лаве падсудных — палітзняволеныя Алег Груздзіловіч, Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко.

Пачаўся суд над палітзняволенымі рэдактарамі «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко

«Мінскводаканал» папрасіў суд далучыць дакументы пра тое, што абвінавачаныя кампенсавалі пазоў: у яго няма прэтэнзій да абвінавачаных паводле грамадзянскага пазову. "Мінскэнерга" заявіў аб тым, што адмаўляецца ад пазову. Суд задаволіў гэтае хадайніцтва і спыніў вытворчасць па грамадзянскай пазове да абвінавачаных.

Затрыманыя супрацоўнікі «Нашай Нівы» не адпушчаныя на волю праз 72 гадзіны

Супрацоўнікі «Нашай Нівы» — галоўны рэдактар сайту nn.by Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар часопісу «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко і бухгалтарка Вольга Раковіч — не адпушчаныя на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання.

Ягор Марціновіч: аб’ездзіў паўсвету, але хацеў быць толькі ў Беларусі, стаяў гарой за кожнага журналіста

Ягор Марціновіч у “Нашай Ніве” з 2009 года. Ён стаў галоўным рэдактарам у свае 28 год, і ўжо чатыры гады кіруе выданнем. Менавіта дзякуючы Ягору “Наша Ніва” дасягнула небывалай чытэльнасці, узяла хуткі тэмп, знайшла новых чытачоў. У журналісцкіх асяродках Ягор здабыў аўтарытэт найперш дзякуючы сваім гучным расследаванням, за што неаднаразова атрымліваў нацыянальныя і міжнародныя ўзнагароды.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»