Андрэй Скурко

кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы"

Дата нараджэння: 12 сакавіка 1978

Дата затрымання: 8 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 216 Крымінальнага кодэкса — Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 18 жніўня 2023

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Пракурор: Дзяцел Мікалай

Сімвалічны/ая хросны/ая: Фелікс Банашак, дэпутат нямецкага Бундэстага і камітэта па эканамічных пытаннях

Андрэй Генадзьевіч Скурко — кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы", аўтар часопіса "Наша гісторыя". З 2006 па 2017 быў галоўным рэдактарам выдання.

У 2017 годзе ў Андрэя быў дыягнаставаны дыябет 1 тыпу. Ён інсуліназалежны — чатыры разы на дзень яму трэба рабіць уколы.

Андрэй быў затрыманы 8 ліпеня 2021 года і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна. Ён быў у статусе падазраванага па справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу). Пасля 72 гадзін з моманту затрымання на волю яго не выпусцілі. 18 ліпеня 2021 года абраная мера ўтрымання ў выглядзе варты.

28 ліпеня 2021 года Андрэю Скурко прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 216 КК ("нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання, зробленае групай асобаў"). Прэтэнзія палягае ў тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была паводле тарыфаў для фізасобаў, а трэба было плаціць паводле тарыфаў для юрасобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству "Мінэнерга" была нанесеная шкода ў памеры больш за 10 тысяч тысяч рублёў, якую абвінавачаныя кампенсавалі ў поўным аб'ёме. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася. 

У канцы студзеня 2022 пракуратура перадала справу Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко ў суд. 28 лютага 2022 года ў судзе Заводскага раёна Мінска пачаўся працэс над палітзняволенымі.

15 сакавіка 2022 г. вынесены прысуды Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко. Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызнала іх вінаватымі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу і прысудзіла кожнаму па 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі прасіў прызначыць пракурор Мікалай Дзяцел.

20 траўня 2022 г. Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю на прысуд і пакінуў яго ў сіле.

На пачатку чэрвеня 2022 г. Андрэя перавялі з Турмы № 4 у магілёўскую ПК № 15.

18 жніўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Палітзняволеных "нашаніўцаў" Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча асудзілі на 2,5 гады калоніі кожнага

У апошнім слове нашанішўцы казалі пра сваіх сваякоў, для якіх зняволенне стала вялікім ударам, а таксама перадавалі словы падтрымкі тым, хто быў з імі разам.

Як сёння праходзяць суды над трыма палітзняволенымі журналістамі?

На дадзены момант за кратамі знаходзяцца 32 прадстаўнікі беларускіх медыя, з пачатку года вядома мінімум пра 11 фактаў пераследу прадстаўнікоў медыя: вобшукаў, штрафаў, ззатрыманняў. 2 сакавіка ў Беларусі працягваюць разглядацца крымінальныя справы ў дачыненні да беларускіх журналістаў: на лаве падсудных — палітзняволеныя Алег Груздзіловіч, Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко.

Пачаўся суд над палітзняволенымі рэдактарамі «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко

«Мінскводаканал» папрасіў суд далучыць дакументы пра тое, што абвінавачаныя кампенсавалі пазоў: у яго няма прэтэнзій да абвінавачаных паводле грамадзянскага пазову. "Мінскэнерга" заявіў аб тым, што адмаўляецца ад пазову. Суд задаволіў гэтае хадайніцтва і спыніў вытворчасць па грамадзянскай пазове да абвінавачаных.

У Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні названыя 7 лаўрэатаў прэміі імя Аляхновіча

15 лістапада – Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб падвысіць інфармаванасць насельніцтва аб несправядлівым зняволенні і іншых формах агрэсіі ў дачыненні да пісьменнікаў з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасць са зняволенымі.

Расказваем пра затрыманых нашаніўцаў. Андрэй Скурко: надзвычай таленавіты і глыбокі чалавек, які да ўсяго ставіцца з іроніяй

Андрэй Скурко прыйшоў у «Нашу Ніву» больш за 20 год таму — у 1998-м. Пачынаў як аўтар, з 2006 па 2017 быў галоўным рэдактарам. Апошнім часам Андрэй узначальваў у рэдакцыі аддзел рэкламы і маркетынгу, але аддушынай для яго стаў часопіс «Наша гісторыя» — ніхто так жыва, так цікава і з такой любоўю не расказваў пра гісторыю нашай Беларусі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»