Ягор Леўчык

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 4 ліпеня 2003

Дата затрымання: 30 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 1 год і 3 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 15 красавіка 2022

Суддзя: Васілеўскі Сяргей

Пракурор: Каліта Надзея

Ягор Валер'евіч Леўчык быў затрыманы 30 жніўня 2021 года ў межах крымінальнай справы за каментары ў інтэрнэце па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 342 КК — Заклікі да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак;
  • арт. 391 КК — Абраза суддзі;
  • арт. 368 КК — Абраза прэзідэнта;
  • арт. 369 КК — Абраза прадстаўніка ўлады.

11 сакавіка 2022 года 18-гадовага Ягора Леўчыка асудзілі да аднаго года і трох месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне прыняў суддзя Сяргей Васілеўскі. Бок дзяржабвінавачання падтрымала старшая памочніца пракурора Пухавіцкага раёна Надзея Каліта.

15 красавіка 2022 года Ягор быў вызвалены з СТ № 8.

18-гадоваму палітвязню прысудзілі больш за год калоніі за каментары ў чатах

Пацярпелыя па справе — Вадзім Дзянісенка (верагодна, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый узброеных сіл Беларусі, генерал-маёр) і старшыня суда Смаргонскага раёна Людміла Пятрова. Яны не з'яўляліся на паседжанні. Хаця пракурорка прасіла асудзіць Леўчыка да двух гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, суддзя Сяргей Васілеўскі прызначыў меншае амаль у два разы пакаранне.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»