Ягор Кузьмін

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 3 красавіка 1998

Дата затрымання: 6 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Капцэвіч Алена, Ляўкоўская Анастасія

Пракурор: Савіцкі Мікіта

Справы: Пратэсты Мінск

Ягор Мікалаевіч Кузьмін быў затрыманы 6 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Яго змясцілі ў СІЗА да суда.

17 лістапада 2021 года ў Заводскім судзе Мінска Ягору Кузьміну вынесены прысуд. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — “хіміі”. 

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 16 снежня 2024 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Анастасія Ляўкоўская.

Палітвязню Ягору Кузьміну прысудзілі тры гады "хіміі"

17 лістапада ў Заводскім судзе Мінска вынесены прысуд палітвязню Ягору Кузьміну. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі”. Пазоў “Мінсктранса” вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць. Палітвязня вызвалілі ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»