Іван Станкевіч
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата затрымання: 24 кастрычніка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Крэпская Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Іван Вячаслававіч Станкевіч - дырэктар па аўдыту вядомай сталічнай кампаніі B1. Быў асуджаны за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. арт. 342 КК). Бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей (2013, 2016 і 2019 года нараджэння) затрымалі напрыканцы кастрычніка 2023 года і да суда змясцілі пад варту.
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 29 снежня 2023 года прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") на тэрмін два гады і шэсць месяцаў. Судовы працэс вяла суддзя Юлія Крэпская.
Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА.
У Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей