Іван Рагатнёў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 13 лістапада 1989

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год і 7 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 19 кастрычніка 2022

Суддзя: Бандарэнка Святлана

Справы: Справа Зельцэра

Іван Віктаравіч Рагатнёў быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Вядома, што Іван праходзіў па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1.

У канцы жніўня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе быў вынесены прысуд: Івана Рагатнёва прызналі вінаватым і асудзілі да аднаго года і сямі месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Іван цалкам адбыў пакаранне і 19 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю.

Палітвязня Івана Рагатнёва асудзілі па "справе Зельцэра"

Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Святлана Бандарэнка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»