Іван Паршын
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 сакавіка 1980
Дата затрымання: 19 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 11 ліпеня 2023
Суддзя: Хаткевіч Яўген
Пракурор: Дзіндзялевіч Вольга
Заява аб прызнанні палітвязнем
Іван Віктаравіч Паршын быў затрыманы 19 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэксу). Падставай справы сталі пасты Івана ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".
22 траўня 2022 г. Івану прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі.
У канцы чэрвеня 2022 г. стала вядома, што Іван быў этапаваны з СІЗА-1 у Турму № 4, а пасля — у бабруйскую ПК № 2.
У верасні 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
11 ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Да вызвалення Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА.
Маці палітзняволенага Івана Паршына: "Намагаюся думаць толькі пра той момант, калі яго адпусцяць"