Іван Мураўёў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 лістапада 1978
Дата затрымання: 29 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 27 сакавіка 2023
Дата вызвалення: 23 лістапада 2024
Суддзя: Шылько Алена
Групы: Бізнесмены, Журналісты
Справы: Пратэсты Мінск
Іван Барысавіч Мураўёў — журналіст, аператар і фатограф, уласнік "Кальяннай № 1" у Мінску. Раней яго затрымлівалі 11 жніўня 2020 года: мужчыну выцягнулі з машыны, калі ён разам з сябрам ехаў здымаць матэрыялы для тэлеканала "Звезда".
29 жніўня 2022 года супрацоўнікі Следчага камітэта затрымалі мужчыну наўпрост у "Кальяннай № 1". Мураўёву выставілі абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яго змясцілі ў СІЗА-1.
У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня 2022 г. палітзняволенага асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Прысуд вынесла Алена Шылько.
"Беларуская асацыяцыя журналістаў" пазней даведалася, што Мураўёва асудзілі за відэаздымкі для расследавання журналіста Станіслава Івашкевіча, якое выйшла на тэлеканале "Белсат". Сюжэт пад назвай "Сяброўка Ліліі Лукашэнка і алігархі сталі бенефіцыярамі справы артапедаў" з’явілася ў ліпені 2022-га.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 10 сакавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.
У канцы сакавіка 2023 г. Івана этапавалі ў бабруйскую ПК № 2.
МУС дадаў палітзняволенага ў "спіс экстрэмістаў" 7 красавіка 2023 г.
Выйшаў на волю 23 лістапада 2024 г.
Уласніка "Кальяннай № 1" у Мінску і журналіста Івана Мураўёва асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі