Іван Куляшоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 студзеня 2002

Дата затрымання: 15 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шаціла Сяргей

Куляшоў Іван Мікалаевіч 14 верасня 2022 г. на пад'ездзе да горада Паставы быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Пазней быў дастаўлены ў будынак КДБ.
Утрымліваўся на Акрэсціна з 15 верасня 2022 года па 23 верасня 2022 года. Пад вартай У СІЗА на Валадарскага быў з 23 верасня па 1 лістапада, пасля чаго яго перавялі пад хатні арышт.

14 снежня 2022 года суд Савецкага раёна горада Мінска разглядзеў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Шаціла прысудзіў Івану 3 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія"). 

З'ехаў з Беларусі. Ягоны бацька Мікалай Куляшоў быў асуджаны да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

"Мяне збівалі і ўвесь час пагражалі", — сын палітзняволенага Мікалая Куляшова

Нядаўна ў Гародні да пяці гадоў калоніі асудзілі палітзняволенага былога мытніка Мікалая Куляшова. Яго асудзілі за тое, што ён нібыта дапамагаў жадаючым эвакуявацца з Беларусі ў Літву. З ім асудзілі таксама былую палітзняволеную і студэнта. Справу разглядалі амаль месяц у закрытым рэжыме. Праваабаронцам стала вядома, што неўзабаве пасля затрымання Мікалая ў верасні мінулага года супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 20-гадовага сына Івана. Яго катавалі, трымалі пад вартай у СІЗА, знялі ў прапагандысцкім фільме БТ і асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Іван, апынуўшыся ў бяспецы, распавёў "Вясне" пра збіццё ў КДБ, ціск супрацоўнікаў і дзве крымінальныя справы ў сям'і. Таксама публікуем вытрымкі з дзённіка ў СІЗА-1 былога палітвязня.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»