Іван Куляшоў

Дата нараджэння: 29 кастрычніка 1990

Дата затрымання: 26 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Крэпская Юлія

Іван Куляшоў. Фота з сацыяльных сетак

Іван Фёдаравіч Куляшоў быў затрыманы 26 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), і да суду змешчаны ў СІЗА-1.

Іван нарадзіўся ў Салігорску, скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і працаваў у Мінску.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня 2022 года была разгледжаная справа палітзняволенага. Суддзя Юлія Крэпская прызнала Івана Куляшова  вінаватым у актыўным удзеле ў адной з несанкцыянаваных акцый пратэсту у паслявыбарчы перыяд у Мінску і пакарала яго абмежаваннем волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Іван быў вызвалены ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.

23 лістапада 2022 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У вымушанай эміграцыі. 

Палітвязня пакаралі абмежаваннем волі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня вынесены прысуд палітзняволенаму Івану Куляшову. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»