Іван Краўцоў
Дата нараджэння: 10 чэрвеня 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 11 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Справы: Валанцёры штаба Бабарыкі
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Групы: Палітыкі
Іван Яўгенавіч Краўцоў — беларускі палітычны актывіст, архітэктар, менеджар, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі “Разам” і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі.
Івана Краўцова затрымалі разам з Марыяй Калеснікавай, Антонам Раднянковым, Глебам Германам Максімам Баграцовым 7 верасня 2020 года, а на другі дзень Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што Марыя Калеснікава, Іван Краўцоў і Максім Баграцоў напярэдадні ўвечары спрабавалі перасекчы мяжу Беларусі з Украінай. З паведамленняў стала зразумела, што Раднянкоў і Краўцоў перасеклі мяжу Украіны, відавочна, супраць сваёй волі, а Марыя Калеснікава была ўзятая пад варту памежнікамі. Яна парвала свой пашпарт на мяжы, каб яе не маглі выправадзіць за межы Беларусі.
Спецыяльную вытворчасць у дачыненні да палітычнага актывіста Следчы камітэт распачаў 23 студзеня 2024 года. Івана абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 арт. 361-1 (“Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім”);
- ч. 1 арт. 357 (“Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады”);
- ч. 3 арт.130 (“Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы”)
Мінскі гарадскі суд 16 траўня 2024 года ў фармаце спецыяльнай вытворчасці (завочна) вынес прысуд. Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў Івану Краўцову прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.
14 чэрвеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
Палітычнаму актывісту Івану Краўцову завочна прысудзілі 11 гадоў калоніі
Іван Краўцоў: Cтаўленне да палітзняволеных у Беларусі – сродак рэжыму для кантролю ўсяго грамадства