Іван Дуброўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 лістапада 1989
Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 5 ліпеня 2022
Суддзя: Галубовіч Максім
Справы: Пратэсты Гродна
Іван Уладзіміравіч Дуброўскі — фігурант крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу) у Гродне. Утрымліваўся ў СІЗА да суда.
27 студзеня 2022 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна Івана асудзілі да 1 года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Аўтамабіль Toyota Yaris, якім хлопец нібыта перашкодзіў руху транспарту, пастанавілі забраць у даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства.
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і ў ліпені 2022 года выйшаў на волю з Турмы № 1.