Іван Дубінка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 ліпеня 1993
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 27 студзеня 2023
Суддзя: Шылько Алена
Справы: Справа Зельцэра
Іван Мікалаевіч Дубінка быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Мужчыну змясцілі ў СІЗА-1.
Івану выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка улады).
Справу палітвязня разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Алена Шылько 28 лістапада 2022 г. прызнала Івана вінаватым і прызначыла яму два гады зняволення і 100 базавых велічынь штрафу.
Палітзняволены цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю 27 студзеня 2023 г.