Іван Багдзевіч
Дата нараджэння: 12 траўня 1994
Дата затрымання: 19 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Іван Багдзевіч да затрымання займаўся рамонтам аўтамабіляў. Мае трох маленькіх дзяцей. Актыўна ўдзельнічаў у пошуках зніклых людзей з ПВА "Анёл". Захапляецца рыбалкай.
быў затрыманы 19 кастрычніка дома ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Затрымліваць Івана прыехаў бус са ўзброенымі АМАПаўцаў. Пасля затрымання яго прывезлі ў Мінску ў ізалятар часовага ўтрымання, адтуль ён быў пераведзены ў СІЗА.
30 кастрычніка яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску).
Утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1.
Сімвалічны "хросны" у межах кампаніі #WeStandByYou – дэпутат Бундэстага Германіі Карл-Юліус Кроненберг:
“Аўтарытарны рэжым Лукашэнкі грэбуе правамі сваіх грамадзян. Лукашэнка парушае дэмакратычныя каштоўнасці ў сваёй краіне. У знак салідарнасці з мужнымі людзьмі, якія дэманструюць на вуліцах дэмакратыю і правы чалавека, я бяру на сябе абавязак “хроснага” Івана Багдзевіча. Я заклікаю Лукашэнку неадкладна вызваліць Івана Багдзевіча і ўсіх палітвязняў”.