Ірына Савашынская

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 8 чэрвеня 1986

Дата затрымання: 23 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Пазняк Уладзімір

Справы: Пратэсты Гродна

Ірына Мікалаеўна Савашынская была затрымана 23 лютага 2023 года ў Гродна каля крамы. Дома ў яе правялі ператрус. 

Пазней стала вядома, што на Ірыну завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Яна ўтрымлівалась у СІЗА да суда.

23 чэрвеня 2023 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна ёй вынеслі прысуд: 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

25 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»