Ірына Гарашына

Былая палітзняволеная

Дата затрымання: 23 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 3 чэрвеня 2023

Суддзя: Новікава Валянціна

Ірына Гарашына. Фота з сацыяльных сетак.

Ірына Гарашына затрыманая 23 жніўня 2021 за тое, што пакідала допісы ў тэлеграм-канале «Мозырь 97», які быў прызнаным «экстрэмісцкім». Пазней жанчыне прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч.2 арт. 203 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).

Яе пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

На пачатку сакавіка 2022 Ірыну перавялі з СІЗА-3 у гомельскую ПК №4.

3 чэрвеня 2023 г. палітзняволеная выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Маці дзвюх дачок з Мазыра суд адправіў у калонію на два гады

У судзе Мазырскага раёна 8 лістапада разгледжаная крымінальная справа мясцовай жыхаркі Ірыны Гарашынай. Жанчына была абвінавачаная адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу: арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч.2 арт. 203 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»