Ілона Зайцава

медсястра

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 20 жніўня 1998

Дата затрымання: 31 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Рудэнка Аляксандр, Осіпчык Анастасія

Групы: Лекары

Справы: Пратэсты Мінск

Ілона Аляксандраўна Зайцава была затрыманая 31 кастрычніка 2022 г. разам са сваім сябрам Дзянісам Пішчалам. Яна працуе медсястрой у Мінскім клінічным цэнтры фтызіяпульманалогіі.

Спачатку дзяўчыне прызначылі 7 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП, пасля яшчэ 10 сутак. У выніку ёй выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 КК. На "пакаяльным відэа" дзяўчына "прызнавалася" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах з "экстрэмісцкіх каналаў".

Разгляд справы палітзняволенай адбыўся 17 лютага 2023 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Суддзя Аляксандр Рудэнка прызначыў дзяўчыне тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Ілону вызвалілі яе з-пад варты ў зале суда.

Згодна з раскладам судоў, яе справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 17 кастрычніка 2024 г. у судзе Заводскага раёна Мінска. Суддзя Анастасія Осіпчык.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»