Дзяніс Пішчала

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 сакавіка 1997

Дата затрымання: 31 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 27 ліпеня 2024

Суддзя: Осіпчык Анастасія

Справы: Пратэсты Мінск

Дзяніс Мікалаевіч Пішчала быў затрыманы 31 кастрычніка 2022 г. разам са сваёй сяброўкай Ілонай Зайцавай.

Спярша Дзянісу прызначылі арышт на 10 сутак паводле арт. 19.11 КаАП, пасля яму выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

На "пакаяльным відэа" хлопец казаў, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і выходзіў на праезную частку, быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы, а таксама пакідаў абразлівыя каментары. 

Разгляд справы адбыўся ў судзе Заводскага раёна Мінска. Суддзя Анастасія Осіпчык 21 сакавіка 2023 г. прызначыла хлопцу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

6 чэрвеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.

Адбываў пакаранне ў ПК № 15.

Выйшаў на волю 27 ліпеня 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»