Ілля Піражкоў
Дата нараджэння: 2 красавіка 2002
Дата затрымання: 20 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шоцік Таццяна
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Месца зняволення: Турма № 4

Ілля Міхайлавіч Піражкоў — жыхар Мінска, асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову ("хімія") паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Справа на Іллю была распачатая паводле падзеяў 23 верасня 2020 г. у мінскім мікрараёне Серабранка. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён нібыта блакаваў дарогу і тым самым замінаў руху транспарту.
Ілля адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 43 у Магілёве.
29 лістапада 2022 г. у Ленінскім судзе Магілёва адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму адбывання пакарання. На сувязь ён больш не выходзіў: мяркуючы па ўсім, яго пераводзяць у калонію. Іллю перавялі ў СТ № 4.
![]()
За перакрыццё дарогі ў Серабранцы адзін з удзельнікаў асуджаны да трох гадоў "хіміі"
![]()
Суд пачаў разглядаць другую справу па блакаванні дарог у сталічнай Серабранцы