Ілля Палхоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 ліпеня 1996
Дата затрымання: 13 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 верасня 2021
Дата вызвалення: 5 верасня 2023
Суддзя: Брэган Яўген
Справы: Справа карагодаў
Ілля Сяргеевіч Палхоўскі — фігурант брэсцкай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Іллю выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
3 чэрвеня 2021 года палітвязня асудзілі на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Пазней Іллю затрымалі пры спробе збегчы з Беларусі. Пасля 15 сутак арышту яго змясцілі ў СІЗА для далейшай адпраўкі на "хімію".
Палітвязень з верасня 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 39, а на пачатку верасня 2022-га быў пераведзены ў віцебскую ПУАТ № 9.
У пачатку верасня 2023 года цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
У Брэсце асудзілі пятую "партыю" па "справе карагодаў". Двух палітвязняў вызвалілі з-пад варты