Ілля Булье
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата затрымання: 6 снежня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ачалава Анастасія
Справы: Пратэсты Мінск
Іллю Леанідавіча Булье затрымалі 6 снежня 2023 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска. Яго абвінавацілі ў ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Суд Ленінскага раёна Мінска 1 сакавіка 2024 года прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў (“хатняя хімія”). Яго вызвалілі з-пад варты ў залі суда. Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.
За ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе да "хатняй хіміі" асудзілі жыхара Мінска