Ілля Дубень
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 28 верасня 2001
Дата затрымання: 18 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 10 верасня 2024
Суддзя: Качалава Наталля
Справы: Пратэсты Жлобін
Ілля Васільевіч Дубень са Жлобіна асуджаны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Менавіта такое рашэнне вынесла суддзя суда Жлобінскага раёна Наталля Качалава 4 жніўня 2022 г.
Гомельскі абласны суд разглядаў апеляцыйную скаргу палітзняволенага на прысуд 5 кастрычніка 2022 г.
Адбываў пакаранне ў ПУАТ № 9.
Па падліках мусіў выйсці на волю восенню 2024 г.