Ілля Бохан
асуджаны да 3,5 гадоў калоніі па "пінскай справе"
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 сакавіка 2003
Дата затрымання: 5 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 17 красавіка 2024
Суддзя: Грушко Андрэй
Пракурор: Ціхановіч Алена
Справы: Пратэсты Пінск
Ілля Аляксандравіч Бохан — фігурант справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня.
У судзе Ленінскага раёна Брэста 21 кастрычніка 2021 года вынеслі прысуды двум фігурантам "пінскай справы". Палітзняволенага Іллю Бохана і Сцяпана Дразда суддзя Андрэй Грушко прызнаў вінаватым па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) і асудзіў да трох з паловай і чатырох гадоў калоніі адпаведна. Менавіта такое пакаранне запрасіла для іх пракурорка Алена Ціхановіч. Гэта ўжо трэцяя асуджаная група па "пінскай справе" — агулам за ўдзел у акцыях пратэсту ў Пінску з 9 на 10 жніўня пазбавілі волі 26 чалавек.
У сярэдзіне лютага 2022 праваабаронцам стала вядома, што Ілля быў пераведзены з СІЗА-7 у бабруйскую ПК № 2.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Выйшаў на волю 17 красавіка 2024 г.
Да трох з паловай і чатырох гадоў калоніі асудзілі яшчэ двух фігурантаў "пінскай справы"