Ігар Свірыда

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 сакавіка 1969

Дата затрымання: 14 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 студзеня 2024

Суддзя: Грушко Андрэй

Ігара Пятровіча Свірыду абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Ігара затрымалі 14 лютага 2023 года і змясцілі пад варту ў мясцовы ізалятар.

Суд Ленінскага раёна Брэста 29 сакавіка 2023 года прызнаў Свірыду вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Андрэй Грушко.

14 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па падліках праваабаронцаў мусіў выйсці на волю ў студзені 2024 г. 

І пісьмова, і вусна абразіў Лукашэнку: жыхара Брэста асудзілі на адзін год калоніі

Суд Ленінскага раёна Брэста 29 сакавіка 2023 года вынес прысуд Ігару Свірыдзе, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»