Ігар Пражэннікаў
асуджаны да 1,5 года калоніі
Дата нараджэння: 20 жніўня 1999
Дата затрымання: 4 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Ігар Пражэннікаў затрыманы 4 кастрычніка на «Маршы вызвалення палітвязняў». На яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП і затым асудзілі на 13 сутак адміністрацыйнага арышту.
Аднак пасля арышту яго не адпусцілі. Стала вядома, што на Ігара завялі крымінальну справу. Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Ігар знаходзіцца пад вартай у СІЗА-1.
17 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў 21-гадовага Ігара Пражэннікава да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі ў тым, што ён 4 кастрычніка на "Маршы вызвалення палітвязняў" блакаваў рух счэпкамі, заляпляў налепкамі камеры відэаназірання каля ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, чым прыпыніў працу гэтых ўстановаў, блакаваў рух спецтранспартам на Акрэсціна. Такі прысуд вынесла Юлія Чыж.
![]()
Заляпляў відэакамеры каля ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна. У Мінску судзяць 21-гадовага палітвязня
![]()
Хлопца, які заляпляў стыкерамі відэакамеры на Акрэсціна, асудзілі да 1,5 года калоніі