Ігар Пазнякоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 ліпеня 1970
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 красавіка 2022
Дата вызвалення: 27 студзеня 2024
Суддзя: Лабоцкі Віталь
Пракурор: Дайліда Алена
Справы: Пратэсты Гродна
Ігар Анатольевіч Пазнякоў — жыхар Гродна, затрыманы 30 верасня 2021 года разам з жонкай Аленай Ягорычавай па крымінальнай справе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Мужчыну прад'явілі абвінавачванне і змясцілі ў СІЗА, пасля перавялі ў Турму №1.
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 30 снежня 2021 пачаў разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК у дачыненні да юрысткі Алены Ягорычавай і слесара Ігара Пазнякова.
3 лютага 2022 быў вынесены прысуд: суддзя Віталь Лабоцкі прызнаў Ігара Пазнякова вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам два з паловай гады ва ўстанове адкрытага тыпу (ПУАТ № 49).
Вызвалены 27 студзеня 2024 г.
Сям'ю з Гродна пакаралі за ўдзел у вераснёўскім маршы 2020 года вялікімі тэрмінамі
Палітвязням Ягорычавай і Пазнякову абвінавачванне просіць па два з паловай гады: жонцы — калоніі, мужу — "хіміі"
У Гродне сямейную пару судзяць за "счэпку" на Маршы адзінства