Ігар Пастухоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 ліпеня 1988
Дата затрымання: 9 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 5 красавіка 2023
Суддзя: Фядчук Таццяна
Ігар Аляксандравіч Пастухоў з Фаніпаля быў затрыманы ў жніўні 2022 года ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змешчаны ў дзяржынскі ІЧУ.
Яго абвінавачваюць у тым, што ў 2020 годзе перакрываў рух транспарту ў Фаніпалі — а менавіта ішоў па дарозе падчас акцыі пратэсту.
2 лютага 2023 года пачаўся працэс у судзе Дзяржынскага раёна. 21 лютага суддзя Таццяна Фядчук прызначыла палітвязню адзін год зняволення ў калоніі.
Ігар цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю на пачатку красавіка 2023 г.
Палітвязня асудзілі на год калоніі па "фаніпальскай справе" за ўдзел у пратэстах
"Хапуны", прысуд у 2 гады калоніі, заклікі міліцыянтаў "здацца" ў мясцовым чаце: што вядома пра "фаніпальскую справу" за падзеі 2020 года